Беларуская мова


Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў 4 класа


В е д а ц ь:
сродкі сувязі сказаў у тэксце;
асаблівасці тэкстаў розных тыпаў (апавяданне, апісанне, разва-жанне), іх будову.
У м е ц ь (валодаць спосабамі пазнавальнай дзейнасці):
знаходзіць сродкі сувязі сказаў у тэксце;
адрозніваць тэкст-апавяданне, тэкст-апісанне і тэкст-разважанне;
вызначаць структурныя часткі тэкстаў розных тыпаў;
падрабязна пераказваць вусна і пісьмова па плане змест праслуханага і прачытанага тэксту (аб’ёмам не больш за 90 слоў);
сцісла пераказваць у вуснай форме змест праслуханага і прачытанага тэксту.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў  п р а к-т ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
ужываць ветлівыя словы і звароты ў зносінах з людзьмі па тэлефоне;
ствараць нескладаныя маналагічныя выказванні ў выглядзе апавядання, апісання або разважання на даступныя вучням тэмы (пра свае прыгоды, любімыя кнігі, гісторыю сваёй краіны, змены ў прыродзе роднага краю, прафесіі людзей).
В е д а ц ь:
прыметы аднародных членаў сказа;
сродкі сувязі аднародных членаў у сказе;
правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.
У м е ц ь (валодаць спосабамі пазнавальнай дзейнасці):
правільна інтанаваць сказы з аднароднымі членамі;
вызначаць сродкі сувязі аднародных членаў у сказе (інтанацыя, злучнікі і, а, але);
ставіць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў  п р а к-т ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
удзельнічаць у дыялогах на даступныя вучням тэмы: выкарыстоўваць сказы з аднароднымі членамі, адэкватна перадаючы эмоцыі і захоўваючы інтанацыю аднароднасці ў межах сказа.
y:"Times New Roman","serif"; color:windowtext'>сцісла пераказваць у вуснай форме змест праслуханага і прачытанага тэксту.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў  п р а к-т ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
ужываць ветлівыя словы і звароты ў зносінах з людзьмі па тэлефоне;
ствараць нескладаныя маналагічныя выказванні ў выглядзе апавядання, апісання або разважання на даступныя вучням тэмы (пра свае прыгоды, любімыя кнігі, гісторыю сваёй краіны, змены ў прыродзе роднага краю, прафесіі людзей).

В е д а ц ь:
назвы склонаў і склонавыя пытанні;
спосабы вызначэння склону назоўнікаў і прыметнікаў;
асаблівасці змянення назоўнікаў адзіночнага ліку 1, 2, 3-га скланення і назоўнікаў множнага ліку;
асаблівасці змянення прыметнікаў адзіночнага ліку жаночага роду, асаблівасці змянення прыметнікаў адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду, асаблівасці змянення прыметнікаў множнага ліку;
асабовыя займеннікі, іх асобу і лік;
асаблівасці змянення асабовых займеннікаў па склонах;
прыметы дзеясловаў у неазначальнай форме;
спосаб вызначэння асобы і ліку дзеясловаў;
правапіс дзеясловаў на -ся , -цца.
У м е ц ь (валодаць спосабамі пазнавальнай дзейнасці):
вызначаць канчатак, аснову, корань, суфікс, прыстаўку ў словах выразнай будовы;
распазнаваць у тэкстах назоўнікі, прыметнікі, асабовыя займеннікі, дзеясловы, прыназоўнікі;
змяняць назоўнікі, прыметнікі, асабовыя займеннікі па склонах (з апорай на табліцы);
вызначаць склон назоўнікаў, прыметнікаў, асабовых займеннікаў і іх склонавыя пытанні (з апорай на табліцы);
выкарыстоўваць назоўнікі, прыметнікі ў патрэбных склонавых формах пры складанні ўласных сказаў і тэкстаў;
вызначаць асобу і лік асабовых займеннікаў;
адрозніваць неазначальную форму дзеяслова;
утвараць формы прошлага часу дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -ў-, -л-;
утвараць асабовыя формы дзеясловаў (з апорай на табліцы);
вызначаць асобу, лік дзеясловаў цяперашняга і будучага часу, іх канчаткі (з апорай на табліцы);
выкарыстоўваць дзеясловы ў патрэбных формах часу, ліку, асобы 
(у цяперашнім і будучым часе), роду (у прошлым часе), дзеясловы ў неазначальнай форме пры складанні ўласных сказаў і тэкстаў;

выкарыстоўваць асабовыя займеннікі ў патрэбных склонавых формах ва ўласных тэкстах.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў  п р а к-т ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
захоўваць вывучаныя нормы арфаграфіі пры выкананні пісьмовых заданняў і ўласных запісаў (запіска, віншаванне, перапіска з сябрамі, сваякамі, запрашэнне, аб’ява, пісьмо ў дзіцячы часопіс, у дзіцячую перадачу на радыё, тэлебачанне).

Слоўнікавыя словы 

4 клас

Аб’язджаць, апетыт, ахвотна, балерына, берэт, вуліца, гараджане, грымець, да пабачэння, дэлегацыя, ззяць, ледзьве, меншы, памочнік, паштальён, плывец, подпіс, секунда, сёння, тэлеграма, уверсе, улетку, унізе, услых, цвісці, чацвёрты.

Спіс твораў для пазакласнага чытання ў 4 класе

Творы на тэму беларускай прыроды:

Канстанцыя Буйло. «Мой Мурка», «У лесе».
Анатоль Бутэвіч. «Як сасна з бярозай пасябравала».
Святлана Быкава. «Свавольніцы», «Заранка», «Гарэза-праменьчык».
Змітрок Бядуля. «Сняжыначкі-пушыначкі».
Алена Васілевіч. «Геша».
Янка Галубовіч. «Забаўнае паляванне», «Сцяжынка», «Што - аднаму цяжка, тое гуртам лёгка».
Віктар Гардзей. «Залаты лістапад».
Цішка Гартны. «Восень»
Ніл Гілевіч. «Цуд тварыўся — я праспаў...», «Здарэнне ў лесе».
Пятро Глебка. «На пачатку лета».
Уладзімір Дубоўка. «Восень», «Раскрытая кніга», «Хто дужэйшы? ».
Васіль Жуковіч. «Скалечаны голуб», «У зялёным лузе».
Янка Журба. «Першыя сняжынкі».
Віктар Кажура. «Пакацілася сонейка».
Клаўдзія Каліна. «Красавік», «Стракатая сойка».
Казімір Камейша. «Зімовы верш».
Аляксандр Капусцін. «Казка старой сасны».
Галіна Каржанеўская. «Мышка», «Дзе ты, Боця?».
Якуб Колас. «Каля рэчкі», «Летам».
Мікола Корзун. «Міколкаў барометр».
Янка Купала. «Вясна».
Міхась Лынькоў. «Ластаўчына талака».
Эдуард Луканскі. «Верабейка». 
Валянцін Мыслівец. «Жураўлі і жураўка».
Генадзь Пашкоў. «Палессе», «Раніца ў пушчы», «У жытнім полі»
Зіновій Прыгодзіч. «Джэк і Рыжык».
Павел Ткачоў. «Тася».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «У кожнага свае справы».
Іван Шамякін. «Воўк».

Творы на тэму свайго роду і малой радзімы:
Эдзі Агняцвет. «Слова пра маці».
Л'ёля Багдановіч. «Адзіная, як маці'».
Васіль Вітка. «Вавёрчына гора».

Артур Вольскі. «Татаў родны куток».
Янка Купала. «Над калыскай».

Уладзімір Ліпскі. «Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод».
Алесь Ставер. «Унуку».
Васіль Сумараў. «Мой дом».
Віктар Швед. «Я нарадзіўся беларусам».   
Васіль Шырко. «Дзед Манюкін і ўнукі».

Творы на тэму адносін да Радзімы:
Эдзі Агняцвет. «Кліча вецер свежы».
Анатоль Астрэйка. «Родная краіна».
Артур Вольскі. «Славы даўняй адгалосак», «Мой скарб».
Алесь Гурло. «Мой край».
Васіль Жуковіч. «Цудоўная краіна», «Беларус», «Няма даражэй-шай зямлі», «Беларуская старонка» «Францішак Скарына».
Анатоль Зэкаў. «Па-беларуску і па-руску».
Уладзімір Карызна. «Песня аб родным».
Яўген Крупенька. «Два словы»
Уладзімір Ліпскі. «Замак без замка», «Салігорскія агні».
Уладзімір Мазго. «Мірскі замак».
Мікола Маляўка. «Полацк».
Георгій Марчук. «Як Несцерка французаў перахітрыў».
Міхась Пазнякоў. «Адказ сыну», «Радзіма», «У бары», «Заўжды вярнуся».
Алесь Пісьмянкоў. «Мы — беларусы».
Кастусь Цвірка. «Там яна».
Вольга Шпакевіч. «Мая зямля».
Уладзімір Ягоўдзік. «Нясвіжскі палац», «Статут Вялікага Княства», «Сынковіцкая царква».

Творы на тэму адносін да мовы:
Мікола Арочка. «Цяжкае пытанне».
Лёля Багдановіч. «Мы дзеці мовы беларускай».
Пятрусь Броўка. «Родныя словы».
Тамара Бунта. «Добры дзень».
Васіль Вітка. «Слова», «Шляхі-дарогі».
Васіль Жуковіч. «Кніга».
Анатоль Зэкаў. «Дзве мовы».
Анаптоль Канапелька. «Роднае слова».
Пімен Панчанка. «Хлебныя словы».
Міхась Пазнякоў. «Скарына».
Генадзь Пашкоў. «Родная мова».
Пятро Прыходзька. «Твая мова».
Юрась Свірка. «Словы».
Мікола Чарняўскі. «Прыгода з Коскаю».

Творы на тэму народнага мастацтва:
Тамара Бунта. «Урок музыкі».
Змітрок Бядуля. «Дудачка».
Анатоль Дзеружынскі. «Наш беларускі ручнік».
Максім Танк. «Казка пра музыку».
Уладзімір Карызна. «Іграй, жалейка, не змаўкай...».
Мікола Чарняўскі. «Цымбалы».
Уладзімір Ягоўдзік. «Слуцкія паясы».

Творы на тэму самавыхавання:
Эдзі Агняцвет. «Першае слова».
Іван Аношкін. «Ленус-хранікалюс», «Дружная сямейка».
Рыгор Барадулін. «Грамат не хапіла».
Тамара Бунта. «Дзіўная сінічка».
Ядзвіга Бяганская. «Атося».
Змітрок Бядуля. «Казка пра мядзведзя».
Эдуард Валасевіч. «Мітрафан і дэльтаплан», «Сама», «Арэхі і агрэхі», «Кот і вожык», «Арэх і жаба».
Алена Васілевіч. «Маміна свята».
Васіль Вітка. «Самая дарагая рэч у нашым доме», «Добры знак» Ніна Галіноўская. «Фантазёр».
Сцяпан Гаўрусёў. «Пад апекаю бацькоў».
Васіль Жуковіч. «Трэба», «Свет — дзівосны».
Яўген Мартыновіч. «Як сябры дапамаглі Пыху».
Георгій Марчук. «Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса».
Алена Масла. «Цудадзейныя лекі».
Уладзімір Корбан. «Казёл і Муха».
Анатоль Крэйдзіч. «Сінічкі міратворцы».
Андрэй Федарэнка. «Памылка».
Максім Танк. «Конь і леў», «Казка пра мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх».
Міхаіл Пазнякоў. «Хітры Іванка», «Цукеркі».
Уладзімір Правасуд. «Вузел».
Пятро Рунец. «Аднойчы вечарам».
Міхась Скрыпка. «Індык», «Апанас», «Звяглівы Лыска».
Мікола Чарняўскі. «Чарадзейныя пруткі».
Вольга Шпакевіч. «Любіце родных».
Фёдар Янкоўскі. «I за гарою пакланюся».

Творы на тэму ўзаемаадносін паміж людзьмі:
Лёля Багдановіч. «Праспалі свята».
Алесь Бадак. «Воўк і навука».
Анатоль Бутэвіч. «Бунт у каралеўстве Віндаўса Вялікага».

Сяргей Давідовіч. «Кемлівы Заяц!».
Максім Танк. «Падарожжа мураша Бадзіні».
Кастусь Ладуцька. «3 Брэсцкай Тамашоўкі».
Легенды. «Золата ў прыполе», «Ліхая доля».
Павел Місько. «Добры чалавек»
Ганна Скаржынская-Савіцкая. «Прывід», «Перахітрыў».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «Велапрабег з прыгодамі», «Ліст да Дзеда Мароза», «Чароўная ракавіна», «Вухуцік».
Мікола Чарняўскі. «Урок ветлівасці».
Іван Шуцько. «Труцень і пчолкі».

Творы на экалагічную тэму:
Артур Вольскі. «Боль Чарнобыля».
Ніл Гілевіч «Сіняя пушча».
Ніна Галіноўская. «Хата для шпакоў».
Мікола Гамолка. «Васілёва бярозка».
Хведар Гурыновіч. «Давайце пасадзім па дрэўцу», «Праталіны».
Уладзімір Правасуд. «Мядзведзевы забавы».
Язэп Пушча. «Белавежа».
Іван Шамякін. «Чорны прамень».
Мікола Янчанка. «Як я расой лячыўся».

Творы на ваенную тэму:
Апавяданні з кнігі «Ніколі не забудзем».
Анатоль Астрэйка. «Плошча Перамогі».
Анатоль Грачанікаў. «Каля помніка».
Аркадзь Куляшоў. «Над спаленай вёскай».
Пімен Панчанка. «Дзеці вайны».
Янка Маўр. «Дом пры дарозе», «Завошта».
Іван Шамякін. «Алёша-разведчык».
Георгій Шыловіч. «Была нядзеля...».

    Дыктанты для 4 класа
    Жаўрукі
    Жаўрукі вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Сонца не паспела злізаць снег. А маленькія птушачкі звіняць ужо над полем, над лесам.
    Як жа з'явіліся жаўрукі на беларускай зямлі? Пра гэта расказвае паданне.
    Добры чараўнік хацеў дапамагчы селяніну пахаць камяністую глебу. Стаў браць ён у рукі каменне і кідаць у неба. Зазвінелі ў паднябессі шэрыя птушачкі. Весялей пацягнуў саху знясілены конь. Упершыню за цэлы дзень усміхнуўся селянін.
    А жаўрукі з таго часу гняздзяцца проста на ўзмежку поля. Іх птушанят не заўважыш. Колерам пярынак яны нагадваюць шэрыя каменьчыкі.
    (Паводле У. Ягоўдзіка)

    Салдацкая крыніца
    Ля вёскі Сасноўка салдаты вучыліся ваяваць. Была спёка. Хацелася піць. Адзін салдат ўзяў рыдлёўку і расчысціў крынічку. Другі паглыбіў яе. Крынічка забруіла, напоўнілася да берагоў.
    На наступны дзень салдаты прынеслі да крыніцы бярвенцы і зрабілі зруб. Хтосьці сплёў кошык з бяросты і павесіў на алешыне.
    Праз тыдзень салдаты паехалі. А што ж крынічка? Яна і зараз пераліваецца тонкімі струменьчыкамі. Каля крынічкі кіпіць жыцце. Палявым мышкам цікава паслухаць яе чароўную музыку. Блакітныя незабудкі зазіраюць у яе люстэрка.
    Уся веска п'е ваду з крынічкі. Добрую памяць пакінулі салдаты.
    (Паводле В. Хомчанкі)
    Бусел
    Ходзіць по зялёнай лугавіне бусел. Павольна перастаўляе свае чырвоныя ногі. А дзюбу звесіў уніз, уважліва вывучае глебу.
    Гэты сур'ёзны птах з'яўляецца частка беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве у дружбе. Гнёзды будуе часта на стрэхах, на дрэвах каля хат. За што народ любіць бусла, лічыць яго добрым суседам чалавека? Бусел назаўсёды стаў сімвалам ціхага, спакойнага, мірнага і шчаслівага жыцця.
    (Паводле В. Вольскага)
    Першы снег.
    Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі.
    Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.

     
    ТВОРЫ ДЛЯ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ 

    ПРЫГОЖАЯ ПТУШКА ПЕР’ЕМ, А ЧАЛАВЕК ВУЧЭННЕМ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Грамацеі», «Параска і падказка», «Свята кнігі».
    Я.Бяганская. «Цяжкая задача».
    А.Вольскі. «Непералётны вырай».
    М.Гіль. «Першы настаўнік».
    А.Дзеружынскі. «Алё, Але», «Балбатуха Міла».
    М.Дукса. «Скарга кнігі», «Хітры дзённік».
    А.Жук. «Урок».
    Я.Колас. «Юрачка».
    У.Корбан. «Тры вучні».
    В.Лукша. «Тэлефон».
    А.Масла. «Як з’явіўся апостраф».
    М.Пазнякоў. «Мая бібліятэка».
    П.Прануза. «Цяжкая дарожка».
    А.Русак. «Мой сябра».
    В.Хомчанка. «Коска».
    У.Юрэвіч. «Караблік».
    А.Якімовіч. «Аб чым спрачаліся кнігі?».
    2. УВОСЕНЬ І ВЕРАБЕЙ БАГАТЫ
    Для пазакласнага чытання
    І.Багдановіч. «Восень».
    А.Бутэвіч. «Прыгоды лісціка-карунчыка».
    А.Вольскі. «У верасні».
    В.Вітка. «Лістапад».
    В.Вярба. «Гусі клічуць у вырай».
    Н.Галіноўская. «Восень у лесе».
    У.Дубоўка. «Залатая, асенняя раніца!», «Мядзведзь».
    В.Жуковіч. «Адляцелі жураўлі».
    Р.Ігнаценка. «Баравікі ў хусцінках», «Грыбнік».
    Я.Колас. «Восень».
    П.Макаль. «Асенняе».
    І.Навуменка. «Падранены журавель», «Пачыналася восень».
    Я.Пушча. «Залатая пара».
    Купальскія песні.
    Цётка. «Чаму птушкі адлятаюць».
    С.Шушкевіч. «Лістапад».
     
    3. ЧАЛАВЕК БЕЗ РАДЗІМЫ, ШТО САЛАВЕЙ БЕЗ ПЕСНІ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі».
    А.Бадак. «Маленькі чалавек у вялікім свеце».
    Беларуская народная казка «Жаронцы».
    Д.Бічэль. «Белая Русь».
    А.Вольскі. «Роднае слова», «Беларусь – мая Радзіма».
    В.Вольскі. «Беларускае мора».
    П.Глебка. ***О Беларусь, мая калыска...
    А.Дзеружынскі. «Я спяваю, ты спявай!», «Прамяніся ярчэй і ярчэй».
    В.Жуковіч. «Няма даражэйшай зямлі», «Радзімаю нашай край гэты завецца…».
    У.Караткевіч. «Родная зямля».
    А.Карлюкевіч. «Рыбнае царства».
    У.Карызна. «Наша Беларусь», «Роднае слова».
    А.Клышка. «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» («Зала сарака», «У слаўным горадзе Полацку»).
    Я.Колас. «Родныя вобразы».
    Я.Купала. «Сын і маці».
    Легенда «Адкуль пайшлі беларусы».
    У.Мазго. «Беларуска».
    Паданне «Добры Жыцень».
    Паданне пра Жыцень.
    М.Пазнякоў. «У родным краі», «Родныя назвы».
    А.Пісьмянкоў. «Цымбалы».
    Я.Сіпакоў. «Першы астраном».
    М.Танк. «Лемантар», «Хлеб».
    У.Ягоўдзік. «Слуцкія паясы», «Славутыя людзі Зямлі нашай роднай. Крыж-святыня».

    4. ДОБРЫ ЧАЛАВЕК І ЖЫВЁЛУ ШКАДУЕ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Рэчка, рэчанька».
    Л.Арабей. «Мікіткаў сон».
    А.Асіпенка. «Прыгожая лісіца».
    З.Бядуля. «Скарб».
    А.Васілевіч. «Пажар», «Калінавая рукавічка».
    Г.Васілеўская. «Як кот грыбы збіраў».
    А.Вольскі. «Свой заяц у лесе».
    В.Вольскі. «Лёс Дункана» («Хто такі Дункан?», «Сіротка», «Гульні на двары», «Сутычка з грозным веліканам»), «Чомга. У лясніцтве. На лясным возеры. Дзіўная птушка».
    М.Даніленка. «Журка».
    А.Дзеружынскі. «Азбука птушак».
    У.Дубоўка. «Шануйце ўсё жывое».
    М.Дукса. «Сябры».
    К.Жук. «Зямныя лекары».
    В.Жуковіч. «Слухай родную прыроду».
    Я.Колас. «Савось-распуснік».
    Легенды «Адкуль зязюля ўзялася», «Адкуль узяўся мядзведзь».
    У.Ліпскі. «Дабрадзей для ўсіх дзяцей», «Юні-Юні клапоціцца пра здароўе», «Чырвоная кніга».
    У.Мазго. «Лайдак і Шпак».
    Г.Марчук. «Добрае сэрца», «Як Агапка мальвы ўратавала».
    Т.Мушынская. «Мая рабіна».
    Р.Няхай. «Белая бярозка».
    М.Пазнякоў. «Бярозка».
    А.Пальчэўскі. «Верабейчык», «Крыўда», «Экзамен».
    Я.Пархута. «I заяц стаў зайцам...», «Лесавічок» (Казка пятая. «Шалястунчыкі». Казка сёмая. «Пацерка». Казка адзінаццатая. «Сараканожка». Казка трынаццатая. «Ластаўчыны дзеткі»).
    Г.Пашкоў. «Добрым будзь!».
    З.Прыгодзіч. «Выратаванне ластаўкі».
    Г.Пшонік. «Каштанчык».
    А.Пысін. «Пісьмо птушак».
    П.Рунец. «Ліпка».
    І.Хадановіч. «Хто жыве на дне ракі?».
    В.Хомчанка. «Дзядоўнік».
    В.Шырко. «Дзіўны кот».
    М.Янчанка. «Яблычак».
     
    5. ЗІМОВЫ ДЗЯНЁК, ШТО КАМАРОЎ НАСОК
    Для пазакласнага чытання
    Г.Аўласенка. «Хто як зімуе».
    А.Вольскі. «Калядкі».
    В.Дайліда. «Добрая фея».
    М.Даніленка. «Ключы бабулі Зімы», «Зімовая азбука».
    В.Жуковіч. «Старажытны звычай», «Зіма», «Першы снег», «Калі прыходзіць Дзед Мароз?».
    Я.Журба. «Дзед Мароз».
    Р.Ігнаценка. «Ягады пад снегам».
    К.Каліна. «Люты», «Зімовы дуб».
    У.Карызна. «Гуканне Дзеда Мароза», «Навагодняя песенька».
    Я.Колас. «Дзед-госць», «Зіма», «Першы снег».
    К.Крапіва. «З Новым годам».
    П.Макаль. «Бялее снег пушысты».
    У.Мацвеенка. «Ёлка-вясёлка».
    Масленічныя песні.
    А.Русак. «Сінічка».
    А.Ставер. «Зіма».
    М.Хведаровіч. «Ля хат высокія сумёты».
    М.Чарняўскі. «Ёлка», «Ліса-калядоўшчыца».
     
    6. ЯК ТЫ ДА ЛЮДЗЕЙ, ТАК І ЛЮДЗІ ДА ЦЯБЕ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Ледзянцы».
    Г.Аўласенка. «Як мухаморы вайну пачыналі».
    А.Бачыла. «Колькі кот набіў пасуды».
    Беларуская народная казка «Людзей слухай, а свой розум май».
    Я.Бяганская. «Аленчыны канькі».
    Г.Васілеўская. «Усмешка».
    А.Дудараў. «Пухнацік».
    Е.Лось. «Казка пра Ласку».
    У.Мазго. «Света з інтэрнэта».
    П.Макаль. «Пакліч у госці сонца».
    А.Масла. «Зорачка».
    І.Муравейка. «Шкадлівы камень», «Яблыкі для сястрычкі».
    А.Пальчэўскі. «Добрае слова».
    Т.Сівец. «Вандроўка на Паўночны полюс».
    Д.Слаўковіч. «Віншаванне», «Селядцы на градзе».
    М.Янчанка. «Адведалі».
     
    7. ДОБРАЕ ДЗІЦЯ БАЦЬКОЎ ДУМКІ ЗГАДВАЕ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Будзь верным, добрым сынам!».
    Л.Арабей. «Мама».
    Беларускія народныя казкі «Стралец і рыбак», «Каток – залаты лабок»
    Т.Бунта. «Далонькі з пушынкамі».
    А.Васілевіч. «Мая гаспадарка», «Вернісаж».
    П.Васючэнка. «Жаласлівая прынцэса».
    А.Гарун. «Матчыны словы».
    М.Даніленка. «Самыя дарагія падарункі».
    У.Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука».
    М.Дукса. «Татава машына».
    В.Жуковіч. «Дзіўны горад».
    В.Зуёнак. «Смачны сон».
    У.Ліпскі. «Прыгоды Нуліка» («Хто такі Нулік», «Міколка-ратавальнік», «Першыя крокі»).
    Я.Маўр. «Шчасце».
    Народныя забаўлянкі і лічылкі.
    Л. Рублеўская. «Прыгоды мышкі Пік-Пік» («Як тата стаў супермэнам», «Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж»).
    В.Ткачоў. «Дарога».
    І.Шамякін. «Хітруння».
     
    8. ВЯСЕННІ ДЗЕНЬ ГОД КОРМІЦЬ
    Для пазакласнага чытання
    А.Бачыла. «Мама».
    А.Бялевіч. «Вясёлка над полем».
    З.Верас. «Сонейка грэе».
    В.Вітка. «Вялікдзень».
    А.Вольскі. «Упарты снег».
    Я.Галубовіч. «Не пакінулі ў бядзе», «Салодкі кляновік», «Вясна».
    М.Даніленка. «Голас вясны».
    В.Жуковіч. «Гуканне вясны».
    К.Каліна. «Песня вясны».
    А.Клышка. «Сыход зімы».
    Я.Колас. «Першы гром», «Краска».
    Я.Купала. «Вясна».
    М.Маляўка. «Вішнёвае воблачка».
    І.Муравейка. «Страшны звер».
    П.Прануза. «Ручаёк».
    Ю.Свірка. «Свята».
    М.Танк. «Галінка і вярбінка», «Ірынка», «Садзіце лясы!».
    М.Хведаровіч. «Ластаўкі», «Пралескі», «Красавік».
    К.Цвірка. «Коцікі».
    Цётка. «Гутаркі аб птушках».
    У.Ягоўдзік. «Вялікая сініца і яе сястрыца», «Два браты – вераб’і».
     
    9. ХТО ХОЧА ШЧАСЛІВА ЖЫЦЬ, ТОЙ ПРАЦУ ПАВІНЕН ЛЮБІЦЬ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Саўка за сталом».
    А.Астрэйка. «Размова аб прафесіях».
    Я.Бяганская. «Сланечнікі».
    В.Вітка. «Хто што робіць».
    А.Вольскі. «Ад А да Я прафесія мая», «Сталяры».
    В.Гардзей. «Мой тата – трактарыст».
    С.Грахоўскі. «Касманаўты».
    Х.Гурыновіч. «Маленькая даярка».
    С.Дзяргай. «Зерне».
    В.Жуковіч. «Выбіраю прафесію».
    Х.Жычка. «Рэгуліроўшчык».
    К.Камейша. «Ганчары».
    К.Кірэенка. «Вучуся ў таты».
    Я.Купала. «Сыны».
    У.Ліпскі. «Умею – не ўмею», «Пра хлопчыка «Ай»».
    М.Маляўка. «Як дом будавалі».
    М.Пазнякоў. «Побач з татам».
    П.Пруднікаў. «Будаўнік».
    Д.Слаўковіч. «Калі растуць агуркі».
    Я.Хвалей. «Урок працы».
    М.Чарняўскі. «Змайстравалі сані».
    С.Шушкевіч. «Казка-быль пра рэпку».
     
    10. МІРНА ЖЫЦЬ – ШЧАСЛІВЫМ БЫЦЬ
    Для пазакласнага чытання
    Э.Агняцвет. «Мой горад Мінск у час ваенны».
    М.Гіль. «Партызанскі фотаздымак».
    Л.Дайнека. «Прынясіце кветкі салдатам».
    А.Дзеружынскі. «Крынічка партызанская».
    А.Дудараў. «Буслы».
    В.Жуковіч. «Бусел над Хатынню».
    М.Маляўка. «Дзякуй за мір, перамога!».
    І.Муравейка. «На вайне і не такое бывае» («Адважны»).
    І.Стадольнік. «Боты».
     


     
    Слоўнікавыя         словы

    3 клас
    адцвітаць
    адчыніць
     асцярожны
     блішчаць
     булён
     бутэрброд
     воблака
     восеньскі
     вулей
     выйсці
     гасцінец
     гарадскі
     дзённік
     звінець
     павук
     пенал
     пошта
     пясчаны
     свяціць
     смяяцца
     сшытак
     шчасце


    ПАМЯТКА

    РАБОТА  НАД   ПАМЫЛКАМІ

    1.            Гук і літара  ў.
    Выпішы слова або словазлучэнне правільна. Дапішы яшчэ 2 словы з літарай ў. Рабі так:
    дрэўца, чытаў, ліў.
    2.            Перанос слоў.
    Выпішы слова, падзяляючы яго для пераносу. Запішы яшчэ 2 словы, падзяляючы іх для
    пераносу.  Рабі так: асі-на, бя-розка, дрэў-ца.
    3.                       Правапіс галосных  о, э – а.
    Выпішы слова правільна. Запішы слова, ад якога яно ўтварылася. Пастаў націскі. Рабі
    так:  цагліна – цэгла.
    4.            Правапіс  е, е – я.
    Выпішы слова  правільна. Запішы аднакарэннае слова, дзе е, ё знаходзіцца пад націскам.
    Рабі так: вярба - вербы, сяло- сёлы.
    5.            Правапіс парных звонкіх і глухіх зычных.
    Выпішы слова правільна, напішы праверачнае слова. Рабі так: мароз – маразы, нізкі –
    нізенькі.
    6.               Правапіс галосных пасля зычных ж, дж, р, ч, ш.
    Выпішы слова правільна. Запішы яшчэ 2 словы з гэтай зычнай. Рабі так: вожык, жыта,
    ажына
    7.               Падоўжаныя зычныя.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі падоўжаныя зычныя. Напішы яшчэ  2 словы  з
    падоўжанымі зычнымі. Рабі так: жыццё, збожжа, насенне.
    8.            Правапіс раздзяляльных знакаў: апостраф і Ь.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі апостраф ці Ь. Запішы яшчэ 2 словы на гэта
    правіла. Рабі так: Ілья, лье, паштальён ці надвор’е, вераб’і, сям’я.
    9.            Ужыванне вялікай літары.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі вялікую літару. Запішы яшчэ 2 словы на гэта
    правіла. Рабі так: Сямён, Вольга, Ігнат.
    10.         Слоўнікавыя словы.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі літару, якую трэба запомніць. Напішы  2
    роднасных  словы.
    11.         Правапіс д – дз.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі дз. Напішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: дзеці, дзякуй, адзіны.
    12.         Правапіс т – ц.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі ц. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: чытаць, прыйсці, госці.
    13.         Правапіс прыстаўкі са словам.
    Выдзелі прыстаўку. Утвары ад гэтага слова яшчэ 2 словы з рознымі прыстаўкамі. Рабі так: паехаў, заехаў, выехаў.
    14.         Правапіс прыназоўнікаў.
     Са сказа, у якім дапушчана памылка, выпішы прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца. Паміж прыназоўнікам і словам  пастаў пытанне, або яшчэ адно слова. Рабі так: да (якой ?) вескі, да новай вескі.
    15.         Правапіс  НЕ  з дзеясловамі.
    Запішы дзеяслоў з  НЕ. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла. Рабі так: не быў, не бачыў, не хварэў.
    16.         Пропуск і замена літар.
    Выпішы слова правільна. Падкрэслі  месца ў слове, дзе была дапушчана  памылка.

    Нормы ацэнкі

    Ацэнка пiсьмовых работ
    Ацэнка арфаграфiчнай i пунктуацыйнай граматнасцi ажыццяўляецца з дапамогай пiсьмовых работ - навучальных i кантрольных. Пры ацэньваннi пiсьмовых работ вучняў неабходна ўлiчваць памылкi арфаграфiчныя (памылкi ў напiсаннi слоў) i пунктуацыйныя (памылкi ў пастаноўцы знакаў прыпынку).
    У пiсьмовых работах вучнямi могуць быць дапушчаны грубыя, нягрубыя, памылкi, якiя паўтараюцца, аднатыпныя арфаграфiчныя памылкi.
    Грубымi лiчацца арфаграфiчныя памылкi:
    на вывучаныя правiлы: а[т]рэзаў (замест а[д]рэзаў), тра[у]ка (замест тра[ў]ка), збо[ж]а (замест збо[жж]а), сямя (замест сям[']я), пашталён (паштал[ь]ён) i iнш.;
    у напiсаннi вывучаных слоўнiкавых слоў: бiблi[а]тэка (замест бiблi[я]тэка), г[i]рой (замест г[е]рой).
    Некалькi памылак у адным слоўнiкавым слове лiчацца за адну памылку (к[о]п[i]люш замест к[а]п[я]люш).
    Два выпраўленнi на месцы вывучаных арфаграм лiчацца за 1 нягрубую памылку.
    Нягрубымi лiчацца арфаграфiчныя памылкi:
    пры пераносе слоў (пра-ўда, надвор-'е);
    графiчныя памылкi i апiскi (замена адной лiтары iншай - с[п]уп замест с[л]уп, перастаноўка лiтар - [шс]ытак замест [сш]ытак, паўтор адной i той жа лiтары ў слове - м[аа]лы замест м[а]лы, паўтор аднаго i таго ж склада ў слове - прыго[го]жы замест прыгожы, пропуск лiтары ў слове - рабта замест раб[о]та);
    адлюстраванне на пiсьме замест лiтар [е], [ё], [ю], [я] iх гукавога значэння ([йа]блык замест [я]блык);
    у напiсаннi ненацiскных склонавых канчаткаў назоўнiкаў, прыметнiкаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (датычыцца толькi IV класа). У II - III класах памылкi на пералiчаныя правiлы выпраўляюцца, але не ўлiчваюцца.
    Кожная нягрубая памылка лiчыцца за паўпамылкi. Пры вывядзеннi бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.
    Памылкамi, якiя паўтараюцца, лiчацца памылкi ў адным i тым жа слове цi формах аднаго i таго ж слова (б[е]роза, б[е]розы, б[е]розай замест б[я]роза, б[я]розы, б[я]розай). Незалежна ад iх колькасцi яны лiчацца за адну памылку. Паўторныя (грубыя i нягрубыя) памылкi выпраўляюцца ў кожным слове з дапушчанай памылкай, але на палi выносяцца толькi адзiн раз - у першым слове з памылкай.
    Аднатыпнымi лiчацца памылкi на адно i тое ж правiла ў розных словах (лы[ш]ка замест лы[ж]ка, ло[т]ка замест ло[д]ка - на правапiс парных звонкiх i глухiх зычных; мiлён замест мiл[ь]ён, пашталён замест паштал[ь]ён - на правапiс раздзяляльнага мяккага знака).
    Аднатыпныя памылкi на вывучаныя правiлы, дапушчаныя ў розных словах, лiчацца ў кожным слове асобнай памылкай.
    Напiсанне рускай лiтары [и] замест беларускай [i] (i наадварот) выпраўляецца, але за памылку не лiчыцца.
    У пiсьмовых работах вучнямi могуць быць дапушчаны грубыя i нягрубыя пунктуацыйныя памылкi.
    Грубыя пунктуацыйныя памылкi:
    пропуск знака прыпынку ў канцы сказа;
    пропуск коскi памiж аднароднымi членамi сказа.
    Нягрубыя пунктуацыйныя памылкi:
    пастаноўка аднаго знака прыпынку замест iншага ў канцы сказаў, пасля зваротка;
    пропуск аднаго знака прыпынку пры выдзяленнi зваротка ў сярэдзiне сказа;
    пастаноўка кропкi ў загалоўку тэкста.
    Нягрубая памылка адзначаецца на палях наступным умоўным знакам: арфаграфiчная - I (н), пунктуацыйная - V (н).
    Пры наяўнасцi ў рабоце 1 - 2 выпраўленняў на месцы нягрубых арфаграфiчных i пунктуацыйных памылак адзнака не знiжаецца; 3 - 7 выпраўленняў - адзнака знiжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў - на 2 балы.

    Навучальныя класныя i дамашнiя работы

    Пры ацэньваннi навучальных класных i дамашнiх работ, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, у колькаснаы паказчык памылак уключаюцца сумарна ўсе арфаграфiчныя, пунктуацыйныя i граматычныя памылкi.

    Ацэнка навучальных класных i дамашнiх работ

       Бал   Колькасць памылак                      
       1       8 i больш памылак                                               
       2       7 памылак                                             
       3       6 памылак                                                       
       4       5 памылак                                                       
       5       4 памылкi                                                       
       6       3 памылкi                                                       
       7       2 памылкi                                                       
       8       1 памылка                                                       
       9       0 памылак, 1 - 2 выпраўленнi на месцы нягрубых памылак          
       10     0 памылак, без выпраўленняў                                     


    Пiсьмовыя кантрольныя работы

    Кантрольнымi пiсьмовымi работамi з'яўляюцца: кантрольнае спiсванне, кантрольны дыктант, кантрольны дыктант з граматычным заданнем, кантрольны слоўнiкавы дыктант, кантрольная работа па тэме, тэматычны рознаўзроўневы тэст.
    Аб'ём i колькасць усiх вiдаў кантрольных работ па класах рэгламентуюцца Iнструкцыяй аб парадку фармiравання культуры вуснага i пiсьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.
    Кантрольнае спiсванне прымяняецца ў I - II класах i ў балах не ацэньваецца.
    Кантрольны дыктант - спосаб праверкi арфаграфiчных i пунктуацыйных уменняў i навыкаў вучняў. У якасцi дыктанта выкарыстоўваюцца звязныя тэксты (аўтарскiя цi спецыяльна складзеныя), блiзкiя па тэматыцы i зразумелыя па лексiцы вучням пачатковых класаў. Кожны тэкст дыктанта павiнен быць насычаны арфаграмамi i пунктаграмамi на вывучаныя правiлы. У дыктант уключаюцца простыя па структуры сказы, якiя складаюцца з 2 - 8 слоў. Словы з нявывучанымi арфаграмамi выпiсваюцца на дошку (дапускаецца не больш за 3 такiя словы).
    Аб'ём тэксту кантрольнага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснага i пiсьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь.
    Пры падлiку слоў у тэксце дыктанта ўлiчваюцца загаловак, службовыя часцiны мовы (прыназоўнiкi, часцiцы, саюзы) i ўсе самастойныя часцiны мовы.

    Ацэнка кантрольнага дыктанта

      Бал   Колькасць памылак                        
       1      больш, чым на 2 балы                                            
       2      0/9, 1/8, 1/9, 2/7, 2/8, 3/6, 3/7, 4/5, 4/6, 5/4, 5/5, 6/3, 6/4, 7/2, 8/1, 8/2, 9/0, 9/1, 10/0            3      0/7, 0/8, 1/6, 1/7, 2/5, 2/6, 3/4, 3/5, 4/3, 4/4, 5/2, 5/3, 6/0,6/1, 6/2, 7/0, 7/1, 8/0                      4      0/6, 1/5, 2/4, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1                               
       5      0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1                                    
       6      0/4, 1/3, 2/2, 3/0, 3/1                                         
       7      0/3, 1/2, 2/0, 2/1                                              
       8      2 нягрубыя, 0/2, 1/0, 1/1                                       
       9      0/1 цi 1 нягрубая арфаграфiчная памылка                         
       10    0/0, дапускаецца 1 - 2 выпраўленнi на месцы нягрубых памылак    

    Заўвага.
    <*> У лiчнiку - колькасць арфаграфiчных памылак, у назоўнiку - пунктуацыйных.

    Кантрольны дыктант з граматычным заданнем складаецца з дыктанта i граматычнага задання (не больш за 3 заданнi). У якасцi граматычных выкарыстоўваюцца фанетычныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя, лексiчныя заданнi i г.д.
    За кантрольны дыктант з граматычным заданнем выстаўляюцца дзве адзнакi: адна - за дыктант, другая - за граматычнае заданне. Абедзве адзнакi выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу класнага журнала: 8/7.

    Ацэнка граматычнага задання

    Бал
                              Колькасць памылак                          
     1 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 8 памылак, цi выкананы 2 заданнi,    
    дапушчаны 5 памылак, цi выканана 1 заданне, дапушчаны 2 памылкi      
     2 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 7 памылак, цi выкананы 2 заданнi,    
    дапушчаны 4 памылкi, цi выканана 1 заданне, дапушчана 1 памылка      
     3 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 6 памылак, цi выкананы 2 заданнi,    
    дапушчаны 3 памылкi, цi выканана 1 заданне без памылак               
     4 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 5 памылак, цi выкананы 2 заданнi,    
    дапушчаны 2 памылкi                                                  
     5 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 4 памылкi, цi выкананы 2 заданнi,    
    дапушчана 1 памылка                                                  
     6 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 3 памылкi, цi выкананы 2 заданнi без 
    памылак                                                              
     7 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчаны 2 памылкi                            
     8 
    Выкананы ўсе заданнi, дапушчана 1 памылка                            
     9 
    Выкананы ўсе заданнi без памылак, дапушчана 1 - 3 выпраўленнi        
    10 
    Выкананы ўсе заданнi без памылак i выпраўленняў                      

    Заўвагi:
    1. Арфаграфiчныя памылкi, дапушчаныя ў граматычным заданнi, улiчваюцца ў колькасць памылак за дыктант.
    2. Аб'ём тэксту кантрольнага дыктанта з граматычным заданнем скарачаецца на 10 слоў.

    Кантрольны слоўнiкавы дыктант праводзiцца з мэтай праверкi засваення правапiсу вывучаных слоў з арфаграмамi, якiя не правяраюцца.

    Ацэнка кантрольнага слоўнiкавага дыктанта

      Бал    Колькасць памылак                        
      1        8 i больш памылак                                               
      2        7 памылак                                                       
      3        6 памылак                                                       
      4        5 памылак                                                       
      5        4 памылкi                                                       
      6        3 памылкi                                                       
      7        2 памылкi                                                       
      8        1 памылка                                                       
      9        0 памылак, 1 - 2 выпраўленнi на месцы нягрубых памылак          
    10        0 памылак, без выпраўленняў                                     
    Памятка
    Родны склон назоўнікаў 2-га скланення
    а) назоўнікі, якія адказваюць на пытанне каго?, заўсёды маюць канчаткі -а, -я: таварыша, вучня;
    б) канчаткі -а, -я маюць таксама назоўнікі, якія спалучаюцца са словамі адзін, два, тры;

    в) назоўнікі, якія спалучаюцца са словамі мала, многа, шмат маюць канчатак -у, -ю: мала снегу, многа мёду.




    Заданні  да тэмы "Аднародныя члены сказа"
    1. Выпішы сказ з аднароднымі членамі сказа. 
    • Насця градкі даглядала, іх палола, палівала. 
    • Увесну дзядуля пасадзіў маладую вішаньку. 
    • Мама ўскапала градку, а Паўлінка пасадзіла гарох. 
    • Слаўся ты, восень, дарамі багатымі.
    • Адшумела лета роснымі лугамі. 
    • Дзень добры, восень! 
    • Пад дажджом намоклі клёны і дубы. 
    • Ахінае сцежкі ночка, дрэмлюць дрэвы. 

    2. Падкрэслі аднародныя члены сказа. 
    Крамяныя баравікі, ружовыя сыраежкі хаваюцца ў траве. 
    Махнаты чмель лятае, салодкі сок збірае. 

    3. Дапоўні сказ аднароднымі членамі сказа. 
    У нашых лясах жывуць … 
    Дзеці збіралі ў лесе … 

    4. Пастаў, дзе трэба, коскі. 
    Вавёрка села на галінку некалькі разоў цокнула.
    На беразе ракі пахне свежасцю травой.  

    5. З дадзеных слоў і словазлучэнняў складзі і запішы сказы з аднароднымі членамі. 
    Асеннія апенькі, на, узбіліся, на, пні, узлескі, дрэў, ствалы. 
    Узлесках, чырвонагаловыя, растуць, падасінавікі, духмяныя рыжыкі, на.



    Дыктанты для 3 класа


    Правапіс галосных о,э,а

    Начлег у снезе
    Шэрыя курапаткі спяць зімой у снезе.
    З палявання я вяртаўся на захадзе сонца. Ішоў полем. Вечарэла. Мароз шчыпаў за вушы.
    Раптам убачыў на снезе чорныя плямы. Гэта былі курапаткі. Падышоў паціху бліжэй. Птушкі лапкамі хутка разграбалі снег і апускаліся ўніз. Вось адна ўжо знікла з вачэй. За ёй другая, трэцяя. Быццам патанулі. Так пад снегам схавалася ўся чародка.
    Зімовымі начамі трашчыць мароз, свішча мяцеліца. Але настане ранак. Курапаткі вылезуць з-пад снегу і пабягуць у хмызняк карміцца. (78)
    Р. Ігнаценка

    Правапіс галосных е,ё,я

    Каля ракі
    На бераг рэчкі выйшаў стары бабёр. Сеў ён на хвост і заднія лапкі і пачаў лазовыя парасткі грызці. Потым бабёр задумаў аб тоўстую лазу зубкі патачыць. Абгрыз ён кару і ўзяўся падгрызаць стол.
    Раптам лёгкі шоргат пачуўся ля берага. Гэта казуля прыбегла да ракі. Бабёр нырнуў у ваду і палез у сваю хатку. Казуля нядоўга затрымалася ля ракі. Спалохаў яе цяжкі тупат ласінага статка. (66)
    В. Гурскі
    Ліс
    Стары заснежаны ельнік вельмі нагадваў цудоўныя снегавыя палацы з рознымі фігуркамі. Увесь лес быў спісаны слядамі лясных жыхароў. Паспрабуй знайсці роспіс ліса!
    Нечакана Сяргей заўважыў след хітруна. У кустах ліс з’еў качку. У гушчары стаяла старая разлахмачаная елка. Галлё яе звісала да самай зямлі. Ліс тут паляжаў, а потым пайшоў у гушчар. Сяргей зрабіў вывад, што тут недалёка яго жыллё. Хутка юнак убачыў нару. (65)
    Я. Зазека
    Буслы
    Жывуць буслы амаль ва ўсім свеце. Але найбольш любяць лясістыя і балоцістыя месцы. Вось чаму іх заўсёды сустрэнеш у нас, на Беларусі.
    Бусел – птушка разумная і назіральная. Калі ён бачыць, што людзі паважаюць яго і даюць прытулак, дык ахвотна селіцца ў вёсцы і робіцца сябрам гасціннага гаспадара. Кажуць, што буслы нават адрозніваюць сваіх гаспадароў ад чужых. Аб розуме буслоў сведчыць яшчэ і тое, што яны звычайна не баяцца дзяцей і пастухоў, а паляўнічых блізка не падпусцяць. (77)
    Паводле А. Якімовіча
    Першы снег
    Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай. Вымерзлі лужыны, высахла гразь. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для белага снегу. Падзьмуў вецер. Папаўзлі па небе снегавыя хмары.
    Вось закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. Усё часцей заляталі гэтыя белыя халодныя зімовыя матылькі і пасыпаліся на зямлю. Як многа іх! Хутка бялее зямля. Дзеці рады першаму снегу. (69)
    Паводле Я. Коласа

    Правапіс у - ў

    Развітальная песня
    Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні дзень. У лесе не чутна нават подыху ветрыку. Аслаблае лісце зрываецца з дрэў і ціха кладзецца на зямлю. З мяккай журбой любуешся гэтым залатым дажджом восені.
    Паблізу села на дрэва чародка птушак. Гэта былі лясныя жаваранкі. Нейкі час птушкі сядзелі нерухома.
    Раптам адна з іх пабегла па галінцы на самую макаўку чырвонай рабіны і ўзляцела ў паветра. У вышыні птушка заспявала. Нядоўга прымусілі чакаць сябе і яе сяброўкі. Шмат чулася ў песні журбы.
    Гэта была развітальная песня жаваранкаў перад адлётам у вырай. (89)
     Паводле Р. Ігнаценкі
    Мішка
    Мядзведзь выйшаў на край лесу. У цемры ўбачыў плот з белаватых жэрдак. За ім стаялі вуллі. Пах мёду заказытаў нос. Мішка пацягнуў у сябе паветра і рушыў да плота. Націснуў лапай на жэрдку. Яна трэснула. Звер спалохаўся, прыслухаўся. Потым павольна пайшоў наперад, углядаючыся ў цемру. Яго неадольна цягнуў мёд.
    Каля вуллёў ён прыслухаўся, затым абняў вулей. Загулі пчолы. Але гэта не збянтэжыла мядзведзя. Ён падняў вулей і панёс да лесу. Потым паставіў яго, стукнуў лапай па вечку. Яно звалілася. Мядзведзь усунуў лапу ў вулей. (85)
    З часопіса “Бярозка”
    Дума аб дзяцінстве
    Нішто не парушала чароўнай цішыні. Толькі ў далёкім лесе пасвістваў салавей. Найбольш моцныя i выразныя яго гукі даляталі ў бліндаж i пера-шкаджалі сну байцоў. Медсястра Марыя сядзела на траве, абапёршыся локцем на пянёк. З песняй начной птушкі прыляцелі да яе ўспаміны аб далёкім дзяцінстве. Паўставаў перад вачыма чароўны лес. Густой i заўсёды зялёнай паласой стаяў ён за прываблівай ракой. Колькі там было песень! Колькі разоў Марыя ix слухала! Яна кожную вясну чакала салаўя. (76)
    Паводле А. Кулакоўскага
    Жаваранкі
    У ясным бяздонным блакіце звінелі песні жаваранкаў. Але саміх птушачак не было відаць. Косцік пачаў выглядаць жаваранкаў. Вунь адзін. Другі. Трымаліся на адным месцы ў паветры ледзь бачныя птушачкі. Вось адзін жаваранак перастаў варушыць крыльцамі. Упаў уніз. Потым узняўся ўвысь. А затым з новай сілай разлілася ў прасторы яго песня. Песню гэту слухала ўся прырода. Кроплі падаюць са стрэх ціхутка, каб не парушыць дзівосную мелодыю. (66)
     Паводле С. Александровіча

    Правапіс д-дз, т-ц

    Парада грыбніку
    Грыб шуму не любіць, бо ён сам расце ціха. Людзі ж бяруць вялізныя кашы, нажы і швэндаюцца па дзесяцёх у лесе. Вось такія грыбнікі і вяртаюцца з пустымі рукамі. А ты рабі так… Зрэзаў грыбок. Абчысці. Палажы ў кошык. Нож складзі і схавай у кішэню. Кошык пастаў на зямлю. Грыбы цікаўныя. Захочацца ім зірнуць, што робіцца ў тваім кошыку, і павысаджваюць яна галовы з ігліцы. Ты іх тады і чапай. (72)
    Паводле М. Лужаніна
    Першы снег
    Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай. Вымерзлі лужыны, высахла гразь. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для белага снегу. Падзьмуў вецер. Папаўзлі па небе снегавыя хмары.
    Вось закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. Усё часцей залёталі гэтыя белыя халодныя зімовыя матылькі і пасыпаліся на зямлю. Як многа іх! Хутка бялее зямля. Дзеці рады першаму снегу. (69)
    Паводле Я. Коласа
    Зорачка
    Аднойчы мама ўзяла Зойку на ферму, каб паказаць нованароджаных цялятак. Зойка з захапленнем глядзела на цялятак. Яны ляжалі ў яслях і цікаўна пазіралі на дзяўчынку вялікімі блішчастымі вачыма.
    Адно цялятка было асаблівае. Рыжанькае, з белым хвосцікам і белай зорачкай на лбе. Зойка назвала цялятка Зорачкай. З гэтага дня ўсё і пачалося. Ранкам ці ў поўдзень Зойка прыходзіла з мамай на ферму. Карміла сваю сяброўку, гуляла з ёю.
    Зорачка хутка дужэла. Праз тыдзень Зойка пачала яе паіць духмяным пойлам. Дзяўчынка моцна здружылася з Зорачкай. (84)
    Паводле М. Вышынскага
    Размова аб шчасці
    …Проста так на талерачцы з блакітнай каёмачкай ніхто вам шчасце не прынясе. Яно нараджаецца ў працы і барацьбе. Яно даецца тым, хто дбае пра яго, хто прагне і змагаецца за яго. Таму не шукайце сабе лёгкіх дарог.
    Шчасце, напэўна, і ў тым, калі ты спакойны за заўтрашні дзень. Шчасце – нешта такое, чаго доўга шукаеш, а потым, як знойдзеш і зразумееш, беражэш яго, шчодра дзелішся ім. Хіба ж можна адчуваць сябе ў радасці, калі побач камусьці сумна і адзінока. (81)
    Паводле У. Ліпскага

    Правапіс глухіх і звонкіх зычных

    Новы дзень
    Раніца. Туман над лагчынамі. Сонейка пачынала новы дзень. Крычалі дзесь гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі. Песні іх дрыжалі прыгожай музыкай у хвалях паветра ціхай раніцы.
    Цяжка было вызначыць з іх лепшага спевака.
    Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна, напэўна, частавала сваёю вадою яшчэ нашы дзядоў і прадзедаў. Яе вада – слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі – аксамітныя межы. З-пад гэтых аксамітаў ззяла золата жоўтых пяскоў. (76)
    Паводле Я. Коласа

    Правапіс змякчальнага мяккага знака

    Першы летні лівень
    Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў i чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях paкі. На крутых узбярэжках шамацеў апалены сонцам званец. Млосна пагойдваўся пад цёплым ветрыкам малады алешнік.
    Дзынкалі пчолы, прысядаючы i вагаючыся на буйных кветках канюшыны. На тым беразе Дзвіны імчаліся грузавыя машыны па размяклым ад спякоты асфальце. З-за лесу пачала выпаўзаць шэрая хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца.
    Разамлелыя куры купаліся ў пяску. Недзе далёка завуркатаў глухі гром. Куры пачалі збіраць жоўценькіх куранят пад свае натапыраныя крылы. (83)
    Паводле С. Грахоўскага
    Адна рэч
    Утульны невялічкі пакой. Ля акна стаіць звычайны пісьмовы стол. На ім бронзавы бюст Пушкіна. З правага краю стала ляжыць партфель, канверты з пісьмамі, запісныя кніжкі і блакноты. Тут ёсць яшчэ адна рэч. Лупа ў аправе. Дастаткова павярнуць яе – і пакажацца густы сасновы бор. Выразна відаць лясная сцяжынка, якую густа абступілі тоўстыя камлі хвой, кашлатыя елкі. Гэты краявід нагадваў паэту родныя наднямонскія лясы, а сцяжынка вяла ў незабыўны край дзяцінства, у глухую леснічоўку Альбуць. (73)
    Паводле С. Александровіча

    Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

    Жаўрук
    Рана вяртаецца пяюн вясны ў нашы краі. Толькі адкрыецца першая праталіна за вёскай, ён ужо тут як тут. Мільгае непрыкметна ў полі, шнырыць у леташняй траве. З яго песняй пачынаюцца працоўныя світанні над палямі. З ёю працягваецца абнаўленне зямлі.
    Чым карысны жаўрук? Ён з’ядае насенне пустазелля. Зерне з хлебных каласкоў не лушчыць, а толькі збірае з зямлі апаўшае. А яшчэ ён харчуецца ўсё лета насякомымі. З’ядае шчаўкуноў, лістаедаў, даўганосікаў, вусеняў, матылёў.
    Песня жаўрука здзіўляе сваёй меладычнасцю. (67)
    З часопіса “Родная прырода”
    Гэта як свята
    З раніцы сеяў надакучлівы i дробненькі дождж. Зямля размякла, дрэвы стаялі паныла i нерухома. У такое надвор’е Васіль пайшоў у грыбы.
    Ён увайшоў у асіннік. Над галавою адразу паплыў усхліп асінавага лісця. Заўсёды ў трывозе гэтае дрэва. Таму людзі не вельмі паважаюць яго.
    Васіль асцярожна iшoў па лесе. Уважліва глядзеў ён наўкол. З хваляваннем чакаў той хвіліны, калі абмытая дажджом чырвоная галоўка першага падасінавіка ярка мільгане ў паўзмроку ляснога ранку. Гэта як свята. (76)
    Паводле Л. Дайнекі
    Летняя ноч
    Ціхі сон ночы вее над зямлёю. Заснула поле пад чорнаю посцілкаю цьмы. Стары лес перастаў хістацца і махаць касматымі лапамі, стаіць па краях поля і дрэмле на месцы. Хаты зліліся пад адзін чорны плех і патанулі ў цемнаце. Ціха і спакойна!
    Люблю я ў такую ночку выйсці на бераг возера і прыгледзецца да хараства летняй ночы, прыслухацца да яе цішы. Круглы, блішчасты месяц высока стаіць на небе і лье свой бледны свет на сонную зямлю, глядзіцца ў спакойную ваду возера. (82)
    Завея
    Закружыла сляпучая завея, пагнаўшы на змярканні рэдкі сняжок. Шалеў раз’юшаны вецер, белымі косамі змятаў з неба дробны снег. Снегам заносіліся вуліцы, перамяталіся дарогі. Толькі нязрушна i ўпарта стаялі старадаўнія дубы, на палявых межах махалі калючым пруццем дзікія грушы.
    Аднак завея нечакана аціхла. Вынырнула i пачало яснець заўсёды чаканае сонца. Звонам пустых вёдраў пачаўся новы дзень. Ля парога чырыкалі галодныя вераб’і, а малыя дзеці, зрабіўшы на шыбе падталую дзірачку, адным вокам цікавалі на вуліцу, на роўны з плотам снег. (79)
    Паводле В. Адамчыка
    Драўляная лыжка
    Кацярына Васільеўна чытала ліст ад сына з фронту. Сын быў жывы i здаровы, але здарылася бяда. Згубіў сваю лыжку, а новую дастаць на фронце цяжка. Радасці было многа, толькі прыкра, што прыходзіцца цярпець сыну ад такой дробязі, як лыжка.
    Маці вырашыла разам з благаславеннем i пісьмом паслаць сыну на фронт лыжку.
    Кацярына Васільеўна прыйшла са сваім лістом на пошту. Паштальён, першы інвалід Айчыннай вайны ў раёне, не ведаў, што яму рабіць. Але сумленне інваліда-байца не дазволіла яму адрэзаць лыжку ад ліста. Так яна дайшла да сына. (88)
    Паводле Я. Маўра

    Правапіс падоўжаных зычных

    У асенні дзень
    Bacіль некалькі хвілін нерухома пaзіраў угору. Далёка ў вышыні слалася цёмна-сіняя навісь неба. Па чыстым светлым прасторы паўзуць адзін за другім невялікія цёмныя кавалкі хмар.
    Следам за хмаркамі плывуць у вырай дзікія гyci. Вось яны ледзь-ледзь прыкметныя ужо, толькі чуваць яшчэ ix курлыканне. Вось зараз змаўкае гэты ix развітальны говар, i хочацца, каб не знікалі гyci.
    У паветры носяцца ніткі павуціння. Вочы сочаць за павуціннем, а вушы ўслухоўваюцца. Апрача шуму ветру, за густым асіннікам нічога не чуваць. Якая цішыня навокал! (83)
    Паводле П. Галавача
    Дубы
     Сонечнае святло пранікае шырокімі палосамі паміж магутных ствалоў, залатымі праменьчыкамі, вясёлымі стрэлкамі прабіваецца скрозь шчыльную кучаравую лістоту.
     Толькі на Палессі можна ўбачыць такія вялікія і прыгожыя дубровы, запаведныя зборышчы высакародных дрэў. Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае добрых шасці стагоддзяў.
    Непахісна стаяць гэтыя маўклівыя сведкі шмат якіх вялікіх гістарычных падзей у жыцці народа. Стаяць нібы ў глыбокім роздуме, нібы ў доўгім зачараваным сне. (68)
            Паводле В. Вольскага

    Правапіс вялікай літары

    Рака Бяроза
    Яна для мяне адзіная. Бачыў я Волгу, Енісей, Об. Здзіўляўся i захапляўся ix прыгажосцю. Але яны былі толькі захапленнем i не зрабіліся часткаю душы маёй.
    Бяроза у мяне адна, як адна вёска, дзе я нарадзіўся, як адна маці, якая дала мне жыццё. На Бярозе я ўпершыню ўбачыў сапраўдны мост, які злучаў два берагі. I па Бярозе на маленькім параходзе я ўпершыню ехаў у горад вучыцца. (67)
    Паводле М. Ермаловіча
    У нашых сэрцах

    Ляўкі!.. З першай сустрэчы паэт палюбіў гэты маляўнічы куток Беларусі. Дняпро ў Ляўках асабліва прыгожы, раздольны.
    Янка Купала з захапленнем гаварыў Петрусю Броўку: ”Паглядзі, Петрусёк, якая веліч гэта рака, яна звязвае рускіх, беларусаў і ўкраінцаў“.
    Доўгі час жыў і працаваў Янка Купала ў Ляўках, тут напісаў многія свае вершы. Цяпер там створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік, куды не зарастае народная сцежка. Легендай сталі ўспаміны пра паэта, які хадзіў па гэтых мясцінах.
    Купала і сёння побач з намі. (79)
    Паводле А. Навіцкага

    Лексічны матэрыял

    Наша мова: беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, ведаць, перакладаюць, разумеюць.
    Настаўніца і вучні: вучань, вучаніца, верасень, Дзень Ведаў, свята, кветкі, ён вучыцца ў 3 класе, вучні ідуць ў школу, сябры, трымаць.
    Вучэбныя рэчы: падручнік, сшытак, аловак, ручка, гумка, фламастар, пэндзлік, дзённік, каляровыя алоўкі,  ранец, пенал, пісаць у сшытку, чытаць у падручніку, сачыць па падручніку.
    Колеры, белы, чорны, блакітны, сіні, фіялетавы, жоўты, аранжавы, чырвоны, карычневы, ружовы, шэры, зялёны.
    Школьныя памяшканні: бібліятэка, дзяжурныя, шафа, калідор, дошка, пісаць на дошцы крэйдай, выціраць анучкай, адказваць каля дошкі, наведваць бібліятэку, ісці ў школу і са школы.
    Вучэбныя заняткі: урок, перапынак, расклад урокаў, матэматыка, чытанне, пісьмо, праца, занятак, адказ вучня, пытанні настаўніка, практыкаванне, літары, часопіс.  пісаць на дошцы крэйдай, выціраць анучкай.
    Сям’я:  мама, матуля, маці, тата, татачка, малодшы брат, старэйшая сястра, дзядуля, бабуля, унук, унучка, дачка, сын, дапамагаць маці, тату, клапаціцца пра бабулю, дзядулю.
    Кватэра: пакой ( у пакоі), падлога ( на падлозе), ложак ( у ложку), канапа (на канапе), шафа (у шафе), крэсла ( у крэсле), тэлевізар, дыван ( на дыване), люстра, столь  (на столі), дзверы, ( за дзвярыма), вокны .
    Рэжым дня: гадзіннік, распарадак, снеданне, абед, вячэра, падвячорак, зарадка, гадзіна, час, хвіліна, прагулка.
    Асабістая гігіена: люстэрка, расчоска, насоўка, ручнік, мыла, грэбень, шыя, галава, твар, вочы, вушы, шчокі, выціраць твар ручніком, я мыюся, выціраюся, прычэсваюся, апранаюся.
    Адзенне і абутак: штаны, пінжак, кашуля, чаравікі, спадніца, боты, сукенка, хустка, капялюш, паліто, камізэлька, шалік, шкарпэткі, калготкі, туфлі, красоўкі, прышываць гузік, чысціць касцюм, апранаць паліто, надзяваць сукенку, павязваць хустку, кішэня.
    Беларускія імёны: імя, прозвішча, сябар, сяброўка, сябраваць, хлопчык, дзяўчынка, Янка, Антось, Ганна, Надзея, Марылька, Васіль.
    Беларускія гульні:  хованкі, карагод, бегчы, спяваць, хавацца, вадзіць, жмурыцца, лічылка.
    Занятак у вольны час: цацкі, лялькі, маляваць, чытаць, гуляць.
    Дзень нараджэння: госці, свята, падарунак, святочны настрой, віншаванне, ласунак, запрасіць, паклікаць,  частаваць, падзякаваць.
    У доме: прыбіраць, клопат, клапаціцца,  памочнік, памочніца, гаспадыня, гаспадар, гаспадарка.
    На вуліцы: у двары, арэлі, гушкацца, клумба, пясок, дрэвы, кветкі, аўтобус, тралейбус.
    У краме:  прадавец, чэк, грошы, пакупнік,цукар, цукеркі, яйкі, смятана, каўбаса,  разлічвацца ў касе, колькі каштуе, трэба купіць.
    На пошце: паштальён, свежыя газеты, цікавыя часопісы, віншавальная паштоўка, дасылаць ліст, адправіць тэлеграму, купіць канверт, атрымаць пасылку, скрынка.
    Навакольны свет: надвор’е, пахмурнае надвор’е, сонца, дождж, навальніца, маланка, хмара, маліны, парэчкі, суніцы, чарніцы, журавіны, ажыны, брусніцы.
    Поры года і заняткі людзей: Зіма (узімку), вясна (увесну), лета (улетку), восень (увосень), капаць бульбу, садзіць агарод, сеяць жыта, збіраць ураджай, хадзіць у ягады, па грыбы, зграбаць сена, касіць шпакоўня.
    Жывёльны свет: звер, птушка, бусел, зубр, алень, дзік, вавёрка, вожык, мядзведзь, воўк.
    Раслінны свет: краскі, медуніцы, рамонак, дзьмухавец, валошкі, званочкі, грэчка, канюшына, колер, пах, водар, бульба, буракі, цыбуля, морква, урадзіла, шчодра, ураджай.
    Родны горад:  будынкі, шматпавярховыя дамы, драўляныя і цагляныя хаты, жыллё.
    Наша наваколле: лес, рэчка, небакрай, крыніца, пералесак, пагоркі, возера, гай, прыгожы, дрэва.
    Славутыя землякі: герой, , першадрукар, асветнік, знакаміты,  партызан, воін, Герой Беларусі.
    Памятныя мясціны: помнік, плошча Перамогі,  Вечны агонь, невядомы салдат, памяць,  мінулае.
    Сімвалы Беларусі: герб, сцяг, гімн, Рэспубліка Беларусь.
    Гонар Беларусі: праца, працаваць, працоўны, пераможцы, медаль, спартсмены, камп’ютар.
    Святы Беларусі: святочны, святкаваць, Дзень Незалежнасці, Дажынкі, старажытны абрад,папараць-кветка.





    Комментариев нет:

    Отправить комментарий

      Рекомендую почитать статью психолога Людмилы Петрановской "Мы готовим детей к позавчерашнему миру"